Фотагалерэя
Студзень
Люты
Сакавік
Красавік
Май
Чэрвень
Ліпень
Жнівень
Верасень
Кастрычнік
Лістапад
Снежань
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Галоўная Навіны

А. Лукашэнка запатрабаваў ад вучоных распрацоўваць патрэбныя на рынку інавацыі

16 Снежань 2011

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад вучоных распрацоўваць і развіваць патрэбныя на рынку інавацыі. Аб гэтым ён заявіў 16 снежня на пленарным пасяджэнні семінара кіруючых работнікаў па пытаннях імпартазамяшчэння.

Прэзідэнт адзначыў, што распрацоўкі беларускіх вучоных павінны быць запатрабаванымі не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Ён таксама падкрэсліў важнасць укладу навукі ў рэалізацыю праектаў па імпартазамяшчэнню. Без навуковых дасягненняў паспяховая работа па імпартазамяшчэнню немагчымая, асабліва ў такіх галінах, як медыцына. Сёння Беларусь імпартуе каласальны аб'ём лякарстваў, прыкладна на $0,5 млрд. Ёсць праблемныя пытанні па імпартазамяшчэнню і ў іншых галінах. Напрыклад, краіна траціць значных аб'ём сродкаў на закупку цэлюлозы.

«Тое, што павінны самі вырабляць, ідзе па імпарту, на што трацяцца вельмі вялікія грошы», сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Без вучоных мы нічога зрабіць не можам, – заявіў ён. – Ці робяць Акадэмія навук, вучоныя ўсё тое, што трэба рабіць? Вядома, не робяць».

Гэтым пытанням была прысвечана нарада, якую Прэзідэнт нядаўна правёў з вучонымі. «Некаторыя нават пакрыўдзіліся на Прэзідэнта, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Не трэба на мяне крыўдзіцца, бо я не для сябе патрабую, а для краіны».

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў павышэння рэзультатыўнасці навуковых праектаў. «Пара вучоным паварушыцца і не толькі насіць шыльды акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў, дактароў, прафесараў, кандыдатаў навук, – сказаў ён. – Хопіць – нагарадзілі агароджаў з вашых ступеней, званняў, і толькі ведаюць адно – даплаціць за ступень, за званне. Колькі можна даплачваць?» Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, такія даплаты будуць атрымліваць толькі тыя вучоныя, якія будуць прыносіць канкрэтныя навуковыя рэзультаты. «Давайце вынік, мы будзем плаціць за канкрэтную работу», – падкрэсліў ён. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што патрабаванні да кіраўніка НАН, яго намеснікаў і ўсёй навуковай супольнасці ў цэлым будуць яшчэ больш жорсткія.

© Па матэрыялах БЕЛТА

© 2011 Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь

e-mail: post@pac.by

Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64

Союз образовательных сайтов