
12 ліпеня на базе Акадэміі кіравання адбылося адкрыццё штогадовага семінара кіраўнікоў замежных устаноў Рэспублікі Беларусь па тэме «Асноўныя напрамкі дзейнасці замежных устаноў на сучасным этапе». На працягу чатырох дзён дзелавыя сустрэчы, круглыя сталы і секцыйныя заняткі з кіраўнікамі замежных устаноў Рэспублікі Беларусь правядуць кіраўнікі міністэрстваў, ведамстваў і найбуйнейшых дзяржаўных устаноў краіны.
У прывітальным слове да ўдзельнікаў семінара рэктар Акадэміі кіравання Анатоль Маразевіч адзначыў асаблівую актуальнасць такога навучання і падкрэсліў, што ўдзельнікам семінара прадастаўлена ўнікальная магчымасць актуалізаваць веды, якімі яны валодаюць, каб як мага больш эфектыўна выкарыстоўваць іх у сваёй далейшай працы.
Міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў, які выступіў на адкрыцці семінара, адзначыў, што акрамя нарад і непасрэднай працы ў Міністэрстве замежных спраў неабходна правядзенне як мага большай колькасці выніковых сустрэч кіраўнікоў замежных устаноў з кіраўніцтвам галіны. Таксама ён адзначыў, што цяперашняя сітуацыя ставіць перад дзяржавай і кіраўнікамі галін асабліва адказныя задачы, у сувязі з чым магчымасці падобнага навучання на базе Акадэміі кіравання і ў міністэрстве неабходна выкарыстоўваць максімальна.
У рамках семінара запланавана абмеркаванне асноўных напрамкаў дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, уключаючы інавацыі і развіццё прамысловага патэнцыялу Беларусі. Кіраўнікі беларускіх замежных устаноў атрымаюць магчымасць больш дэталёва вывучыць пытанні развіцця транзітнага патэнцыялу краіны, а таксама азнаёміцца з ходам прыватызацыйных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь.
© Прэс-цэнтр
Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь
e-mail: post@pacademy.edu.by
Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64