
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь - вядучы навуковы цэнтр краіны ў галіне дзяржаўнага кіравання. Акадэміяй кіравання праводзяцца фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследаванні па актуальных праблемах сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі, інфармацыйнага грамадства, па пытаннях фарміравання ідэалогіі беларускай дзяржавы, эфектыўнай кадравай палітыкі, філасофіі і сацыялогіі дзяржаўнага кіравання, прававога забеспячэння сістэмнага рэфармавання дзяржаўнай службы, іншых сацыягуманітарных праблемах развіцця сучаснага грамадства.
Акадэмія кіравання мае значны інтэлектуальны патэнцыял. У Акадэміі кіравання на пастаяннай аснове працуюць 155 дактароў і кандыдатаў навук, сфарміраваны і актыўна функцыянуюць 8 навуковых школ. Штогод супрацоўнікамі Акадэміі кіравання публікуюцца сотні навуковых артыкулаў, дзесяткі манаграфій і навучальных дапаможнікаў.
Вялікая ўвага ў Акадэміі кіравання надаецца навукова-даследчай рабоце студэнтаў, маладых вучоных. Створаны і актыўна працуюць Студэнцкае навуковае таварыства, Савет маладых вучоных. Пры Акадэміі кіравання працуе Савет па абароне дысертацый на суісканне вучонай ступені доктара эканамічных навук.
Акадэмія кіравання з'яўляецца арганізатарам традыцыйных міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый: «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі», «Дзяржаўнае кіраванне» (канферэнцыя маладых вучоных), «Тэарэтыка-метадалагічныя і прыкладныя аспекты дзяржаўнага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой» (студэнцкая канферэнцыя). У Акадэміі кіравання выдаюцца «Навуковыя працы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь» і навукова-практычны часопіс «Проблемы управления». Абодва выданні ўваходзяць у «Спіс навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў».
Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь
e-mail: post@pacademy.edu.by
Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64