Агульныя звесткі
Урачыстае адкрыцце музейнай экспазіцыі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адбылося 29 чэрвеня 2009 года. Музейная экспазіцыя з’яўляецца элементам прыёмнай Акадэміі кіравання. Стацыянарная экспазіцыя – гэта першы этап у аздабленні музейнай прасторы, якая ў далейшым будзе дапоўнена мабільнымі выставачнымі аб’ектамі. Мэта экспазіцыі – цэласнае і аб’ектыўнае адлюстраванне музейнымі сродкамі стварэння, станаўлення і дзейнасці Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь як вядучай вышэйшай навучальнай установы ў нацыянальнай сістэме адукацыі і галаўной установы адукацыі ў сістэме павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў.
Асноўнымі задачамі экспазіцыі з’яўляюцца захаванне і прэзентацыя матэрыялаў аб гісторыі Акадэміі кіравання, яе супрацоўніках і выпускніках, якія ўнеслі значны ўклад у яе развіццё. Музейная экспазіцыя Акадэміі кіравання – многафункцыянальная прастора, якая выконвае адукацыйную, ідэалагічную і іміджавую функцыі для студэнтаў і слухачоў, месца правядзення сустрэч з гасцямі Акадэміі кіравання, яе ветэранамі.
Стацыянарная экспазіцыя
У экспазіцыі прадстаўлена больш за 300 прадметаў. Сярод іх – дакументы, фотаздымкі, узнагароды, кнігі, сувеніры і іншыя матэрыялы, якія маюць музейную каштоўнасць. Экспазіцыя складаецца з некалькіх тэматычных раздзелаў.
 |
Прывітальная тэма прадстаўляе эмблему і гімн Акадэміі кіравання як асноўныя сімвалы карпаратыўнай культуры, а таксама фота найбольш значных падзей з жыцця Акадэміі кіравання. |
 |
У экспазіцыйнай тэме «Гісторыя Акадэміі кіравання» прадстаўлены матэрыялы, якія раскрываюць асноўныя вехі ў развіцці Акадэміі кіравання: устаўныя дакументы, матэрыялы аб рэктарах, якія ўзначальвалі акадэмію на розных этапах яе дзейнасці, а таксама матэрыялы аб Савеце Акадэміі кіравання і рэктараце як калегіяльных органах кіравання. |
 |
Адзін са стэндаў прадстаўляе Пастаянна дзеючы семінар кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў як вышэйшую форму павышэння кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь. У экспазіцыі прадстаўлены дакументы, фотаздымкі, а таксама матэрыялы і праграмы семінараў. |
 |
Вітрыны, прысвечаныя напрамкам адукацыйнай дзейнасці, расказваюць аб гісторыі падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кадраў. Тут можна азнаёміцца з дакументамі аб стварэнні інстытутаў Акадэміі кіравання, убачыць фотаздымкі розных перыядаў. Таксама прадстаўлены дыпломы, сертыфікаты, ганаровыя граматы, якія сведчаць аб дасягненнях вучэбных падраздзяленняў. Бібліятэка Акадэміі кіравання прадстаўлена ў экспазіцыі дакументамі, фотаматэрыяламі і друкаванымі выданнямі. Для экспанавання адабраны манаграфіі і вучэбныя дапаможнікі супрацоўнікаў Акадэміі кіравання з грыфам Міністэрства адукацыі і тыя, што маюць значныя ўзнагароды. |
 |
Стэнд «Навуковая і інавацыйная дзейнасць Акадэміі кіравання» прадстаўляе ўвазе наведвальнікаў наступныя экспазіцыйныя комплексы: “НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання”, “Навуковая дзейнасць прафесарска-выкладчыцкага састава”, “Навукова-практычныя выданні Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь”. Экспазіцыйны рад гэтага комплекса складаюць дакументы, метадычныя распрацоўкі, зборнікі матэрыялаў навуковых канферэнцый, а таксама ўзнагароды. Візуальны рад дапаўняюць фотаматэрыялы. |
 |
У раздзеле экспазіцыі «Міжнародная дзейнасць Акадэміі кіравання» наведвальнікі змогуць убачыць дагаворы і пагадненні аб супрацоўніцтве з ВНУ-партнёрамі Акадэміі кіравання, матэрыялы, якія прадстаўляюць таварыства дружбы “Беларусь – Венесуэла”, водгукі ганаровых гасцей акадэміі, а таксама сувеніры і падарункі. Фотаздымкі, якія размяшчаюцца ў гэтай тэме, прадстаўляюць наступныя кірункі міжнароднай дзейнасці: рэалізацыя пагадненняў з вядучымі профільнымі міжнароднымі навукова-адукацыйнымі цэнтрамі; узаемадзеянне з дыпламатычнымі місіямі ў Рэспубліцы Беларусь і прадстаўніцтвамі беларускай дзяржавы за мяжой; рэалізацыя навуковых і адукацыйных праектаў у рамках міжнародных праграм; правядзенне і ўдзел у значных міжнародных форумах, канферэнцыях. |
 |
Асобная экспазіцыйная тэма прысвечана супрацоўнікам Акадэміі кіравання – лаўрэатам дзяржаўных прэмій. На сённяшні момант у Акадэміі кіравання два супрацоўніка, якія адзначаны такой узнагародай, – лаўрэат дзяржаўных прэмій БССР і СССР, прафесар кафедры дзяржаўнага кіравання эканамічнымі сістэмамі Сядзегаў Р.С. і лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР, прафесар кафедры эканоміка-матэматычных метадаў кіравання Грынберг А.С. |
 |
Наступны стэнд расказвае аб доблесці і мужнасці ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, тых, хто раней працаваў у акадэміі, і хто працягвае працаваць. |
 |
Тэма «Грамадскае жыццё Акадэміі кіравання» раскрывае разнастайныя інтарэсы студэнтаў і супрацоўнікаў Акадэміі кіравання. У рамках дадзенай тэмы сфарміраваны наступныя экспазіцыйныя комплексы: “Ідэалагічная і выхаваўчая работа: развіццё навыкаў сацыяльнага праектавання”, “Эстэтычнае выхаванне, фарміраванне культуры адпачынку і здаровага ладу жыцця”, “Працоўнае выхаванне, арганізацыя другаснай занятасці студэнтаў”. З дапамогай музейных прадметаў прадстаўлены дасягненні студэнтаў і супрацоўнікаў Акадэміі кіравання, удзел у конкурсах, фестывалях, выставах, культурна-масавых мерапрыемствах. Таксама экспануюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзейнасць грамадскіх арганізацый (первічная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” з правамі райкама, прафсаюзная арганізацыя студэнтаў). Дадзеная экспазіцыйная тэма прадстаўляе таксама матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзейнасць перыядычнага выдання Акадэміі кіравання – газеты “Люстэрка”. Асобным комплексам вылучаны матэрыялы, якія дэманструюць спартыўныя дасягненні студэнтаў і супрацоўнікаў Акадэміі кіравання. У экспазіцыі прадстаўлены дыпломы, ганаровыя граматы, кубкі, а таксама фотаздымкі. |
Кантактная інфармацыя
Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 22, корпус 2, к. 202
Тэлефон: (+375 17) 220 25 08
Кантактная асоба: Лупашка Ірына Генадзьеўна – навуковы супрацоўнік
Экскурсіі праводзяцца па папярэдняму запісу.
Узор заяўкі. Для складання аптымальнага графіка просім падаваць заяўкі за 5 дзён да даты экскурсіі.