Галоўная Год моладзі

Год моладзі

Год моладзі

Годам моладзі аб'яўлены 2015 год у Беларусі

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 16 кастрычніка падпісаў Указ аб аб'яўленні 2015 года Годам моладзі.

Дакумент прыняты ў мэтах развіцця творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу моладзі, яе актыўнага далучэння да правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі, выхавання пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў маладых грамадзян.

Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2015 годзе Года моладзі.

На пачатак 2014 года колькасць моладзі ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года ў Беларусі складала 2,185 млн чалавек, або 23,08 працэнта агульнай колькасці насельніцтва краіны.

Вырашэнне праблем, якія хвалююць моладзь, з'яўляецца састаўной часткай дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльна-эканамічнага, культурнага і нацыянальнага развіцця краіны. Абвяшчэнне 2015 года Годам моладзі прыцягне дадатковую ўвагу органаў дзяржаўнага кіравання, шырокай грамадскасці да пытанняў рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2014 г. № 1228 "Аб зацвярджэнні рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2015 годзе Года моладзі"

У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у 2015 навучальным годзе асаблівая ўвага ў ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце будзе надавацца выхаванню патрыятызму, любові да свайго народа, радзімы, дзяржавы; фарміраванню ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу пачуцця нацыянальнай салідарнасці, усведамлення сваёй прыналежнасці да беларускага народа; фарміраванню ў навучэнцаў пазітыўнага вобраза палітычнай лініі дзяржавы; стварэнне вобраза сваёй будучай прафесіі; выхаванню паводніцкай, прававой, палітычнай, інфармацыйнай культуры і навыкаў здаровага ладу жыцця.

План мерапрыемстваў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па правядзенні ў 2015 годзе Года моладзі

© 2010-2017 Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

ГУО БелМАПО Гродненский государственный университет имени Янки Купалы Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет КИИ МЧС РБ Гомельский государственный университет им. П. О. Сухого Белорусский государственный медицинский университет Мозырский государственный педагогический университет имени И.П. Шамякина Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка Могилевский институт МВД Республики Беларусь Белоруcский Государственный Университет Транспорта Витебская ордена «Знак Почета» государственная академия ветеринарной медицины Гомельский государственный медицинский университет Белорусский Государственный университет информатики и радиоэлектроники Могилевский институт МВД Республики Беларусь Барановичский государственный университет Могилевский государственный университет

Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь

e-mail: post@pac.by

Тэлефон: (+375 17) 229-51-11
Факс: (+375 17) 222-82-64