Гiсторыя

Гiсторыя

29 студзеня 1991 года
Савет Міністраў Беларускай ССР прыняў пастанову «Аб першачарговых мерах па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага кіравання, кіраўнікоў і спецыялістаў народнай гаспадаркі для работы ва ўмовах рыначнай эканомікі». Міністэрству народнай адукацыі БССР, міністэрствам і ведамствам, якія маюць вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, даручалася ўжо з 1990/1991 навучальнага года ўнесці неабходныя змяненні ў змест навучання спецыялістаў, перагледзець кваліфікацыйныя характарыстыкі выпускнікоў. У адпаведнасці з праграмай пераходу да рыначных адносін забяспечыць паскораную падрыхтоўку кадраў з вышэйшай адукацыяй па маркетынгу, банкаўскай і біржавой справе, кіраванню персаналам, падатковаму заканадаўству. У якасці галаўнога навучальнага і навукова-метадычнага цэнтра новай сістэмы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага кіравання была вызначана Акадэмія кіравання пры Савеце Міністраў БССР. У красавіку 1991 года створана бібліятэка. І ўжо на працягу 1991 года Акадэмія была прызначана правесці мэтавую падрыхтоўку па праграме пераходу да рыначнай эканомікі кіраўнікоў і спецыялістаў Савета Міністраў БССР, міністэрстваў і ведамстваў, выканкамаў абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, вядучых прамысловых прадпрыемстваў і аб'яднанняў.

14 верасня 1992 года
Пастановай Совета Міністраў Рэспублікі Беларусь назначаны першы рэктар Акадэміі Шрубенка Анатоль Рыгоравіч.

Люты 1992 года
Акадэмія кіравання атрымала свой цяперашні юрыдычны адрас: г. Мінск, вул. Маскоўская, 17, размясціўшыся на базе скасаванага Рэспубліканскага міжгаліновага інстытута павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін народнай гаспадаркі.

Чэрвень 1992 года
Адбыўся першы выпуск слухачоў Акадэміі кіравання.

23 лістапада 1994 года
Пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 194 Акадэмія перайменавана ў Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Аднак прынцыпова новы этап у дзейнасці навучальнай установы пачаўся з 1995 года.

26 чэрвеня 1995 года
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 231 Акадэмія была пераўтворана ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Кіраўніком дзяржавы дадзены шэраг даручэнняў, якія забяспечылі прынцыпова новы этап у дзейнасці навучальнай установы. Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджаны новы Статут Акадэміі. Кабінетам Міністраў сумесна з Акадэміяй распрацавана канцэпцыя і праграма развіцця. Міністэрствам фінансаў забяспечана фінансаванне навучання кадраў з рэспубліканскага бюджэту. Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вырашаны пытанні аб выдзяленні Акадэміі будынкаў і збудаванняў, неабходных для арганізацыі работы.

1996 год
У структуры Акадэміі кіравання створаны Інстытут вышэйшых кіраўніцкіх кадраў.

28 лістапада 1996 года
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 498 зацверджана Канцэпцыя развіцця Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, якая вызначае асноўныя этапы забеспячэння прафесійнай падрыхтоўкі кадраў, адпаведнай сучасным патрабаванням сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця дзяржавы.

У мэтах рэалізацыі гэтай канцэпцыі Акадэміяй кіравання быў падрыхтаваны праект Дзяржаўнага адукацыйнага стандарту павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, распрацаваны тыпавыя тэматычныя планы і праграмы навучання, прапановы аб падрыхтоўцы навукова-педагагічных кадраў для работы ў новых умовах. Сумеснымі намаганнямі органаў дзяржаўнага кіравання і выканаўчай улады адпрацаваны механізм фарміравання кантынгенту навучэнцаў Акадэміі і прыёму слухачоў. Наладжаны парадак навуковага і інфармацыйна-тэхнічнага забеспячэння навучальнага працэсу і методыка выкладання, сістэма падбору і падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў праз аспірантуру і дактарантуру. Устаноўлена дзелавое супрацоўніцтва Акадэміі з шэрагам навучальных устаноў краін Заходняй Еўропы і СНД. Цыклы сумесных семінараў з Федэральнай школай дзяржаўнага кіравання (ФРГ, г. Бруль) паказалі высокую кваліфікацыю выкладчыкаў Акадэміі, намецілі новыя напрамкі сумеснай дзейнасці.

Красавік 1997 года
На базе Інстытута вышэйшых кіраўніцкіх кадраў начаў работу пастаянна дзеючы семінар кіруючых работнікаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, які ўзначаліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь М.В. Мясніковіч.

31 снежня 1997 года
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1791 зацверджана Праграма развіцця Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь да 2000 года. Мэта гэтай Праграмы - стварэнне неабходных арганізацыйна-эканамічных, фінансавых, прававых умоў для ператварэння Акадэміі ў вядучы навуковы і навучальны цэнтр, што дасць магчымасць забяспечыць істотнае павышэнне якасці падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў. Пры распрацоўцы Праграмы развіцця быў выкарыстаны станоўчы айчынны і замежны вопыт вядучых цэнтраў падрыхтоўкі кіруючых кадраў, у тым ліку Расійскай Федэрацыі, Украіны, Германіі, Францыі і іншых краін.

З 1998 года Пачала прымяняцца новая методыка адбору кандыдатаў на навучанне ў Акадэміі. Яна ўключала: комплексны вусны экзамен па праверцы спецыяльных ведаў у галіне эканомікі і кіравання; экзамен па замежнай мове; тэсціраванне з выкарыстаннем міжнароднай методыкі Р. Блека для ацэнкі якасцей асобы і прафесійных схільнасцей; усебаковую праверку фізічнага стану здароўя кандыдатаў. Была пачата рэалізацыя спецыяльнага адукацыйнага праекта па падрыхтоўцы спецыялістаў для работы ў органах дзяржаўнага кіравання з ліку таленавітай моладзі. Сярод студэнтаў 19 ВНУ Рэспублікі Беларусь, што паспяхова скончылі два першыя курсы сваіх навучальных устаноў, былі адабраны 20 чалавек, якія прадоўжылі навучанне ў Акадэміі па спецыяльнасці "Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне".

2000 год
У структуры Акадэміі кіравання створаны Інстытут дзяржаўнай службы ў мэтах ажыццяўлення прафесійнай перападрыхтоўкі кіруючых кадраў органаў дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання і Інстытут дзяржаўнага кіравання для падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на базе сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; атрымання другой вышэйшай адукацыі

12 лістапада 2001 года
У адпаведнасці з Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 330рп «Аб удасканаленні работы пастаянна дзеючага семінара кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых органаў» работа семінара ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З мэтай павышэння ўзроўню педагагічнага майстэрства прафесарска-выкладчыцкага складу пачаў дзейнічаць метадалагічны семінар для маладых выкладчыкаў і аспірантаў. Былі ўпарадкаваны пытанні планавання і арганізацыі павышэння кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу і навуковых супрацоўнікаў, парадак іх стажыровак у органах дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання і на прадпрыемствах. Пачала прымяняцца новая методыка ацэнкі якасці і выніковасці працы работнікаў Акадэміі.

26 ліпеня 2004 года
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджана Палажэнне аб арганізацыі работы з кіруючымі кадрамі ў сістэме дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый. Гэтым Палажэннем Акадэмія кіравання вызначана як вядучая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў сістэме падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў дзяржаўных органаў (арганізацый). У навучанні пачалі выкарыстоўвацца электронныя тэхналогіі. У адпаведнасці з праграмай Фонду інфарматызацыі па стварэнню Навукова-даследчай камп'ютэрнай сеткі (НДКС) ажыццёўлена правядзенне валаконна-аптычнай лініі сувязі паміж Акадэміяй і Цэнтрам інфармацыйных тэхналогій Белдзяржуніверсітэта. Створаны знешні контур камп'ютэрнай сеткі Акадэміі і навучальны цэнтр на аснове Internet-тэхналогій, даступны ўсім карыстальнікам камп'ютэрнай сеткі Акадэміі, працуе web-сервер Акадэміі.

15 лістапада 2007 года
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №577 ад 15.11.2007 рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь назначаны доктар тэхнічных навук, прафесар Маразевіч Анатоль Мікалаевіч.

2 чэрвеня 2009 года
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №275 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў у сфере кіравання» вызначыў сістэму падрыхтоўкі кіраўніцкай эліты краіны.

24 верасня 2010 года
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выступіў перад студэнтамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання на тэму «Дзяржаўная кадравая палітыка на сучасным этапе». Падрабязней…

29 студзеня 2011 года
Урачысты сход з нагоды 20-годдзя Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прайшоў 29 студзеня. Падрабязней…

© 2010-2016 Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь

e-mail: post@pac.by

Тэлефон: (+375 17) 229-51-11
Факс: (+375 17) 222-82-64