Галоўная Агульная інфармацыя

Агульная інфармацыя

Агульная інфармацыя

Акадэмія кіравання
пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Акадэмія кіравання была заснавана ў 1991 годзе і называлася Акадэміяй кіравання пры Савеце Міністраў БССР. У 1995 годзе Акадэміі кіравання быў прысвоены статус прэзідэнцкай. Сёння Акадэмія кіравання ўваходзіць у лік найбольш прэстыжных навучальных устаноў краіны і займае вядучае месца ў сістэме падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кіраўніцкіх кадраў дзяржаўных органаў і арганізацый.

З моманту стварэння ў сценах вну прайшлі навучанне больш за 85 тысяч студэнтаў і слухачоў. Сярод выпускнікоў акадэміі шмат вядомых усёй краіне людзей: кіраўнікоў вышэйшага ўзроўню, дэпутатаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, тых, хто клапоціцца аб сённяшнім і заўтрашнім дні нашай краіны, эфектыўным функцыяніраванні і развіцці эканомікі, сацыяльнай і духоўнай сферы, прадстаўляе інтарэсы Беларусі на міжнароднай арэне.

У Акадэміі кіравання падрыхтоўку спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне дзяржаўнага кіравання, а таксама перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кіраўніцкіх кадраў ажыццяўляюць Інстытут дзяржаўнай службы і Інстытут кіраўніцкіх кадраў. Штогод у Акадэміі кіравання навучаюцца больш за 9 тысяч чалавек. Навучальны працэс забяспечваюць 17 кафедраў, на якіх працуе кваліфікацыйны прафесарска-выкладчыцкі састаў – вядомыя вучоныя, кіраўнікі і спецыялісты міністэрстваў, Канстытуцыйнага і Гаспадарчага судоў, пракуратуры, мытных органаў, Камітэта дзяржаўнага кантролю, дэпутаты Нацыянальнага сходу, навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Спалучэнне таленту дасведчаных спецыялістаў і добрай матэрыяльна-тэхнічнай базы забяспечвае высокую якасць адукацыі.

Інстытут кіраўніцкіх кадраў забяспечвае фундаментальную падрыхтоўку і практычную скіраванасць кіраўніцкай адукацыі. У інстытуце дзейнічае сістэма дыстанцыйнай адукацыі. Гэта сістэма з'яўляецца формай атрымання вышэйшай адукацыі з выкарыстаннем сучасных камп'ютэрных адукацыйных тэхналогій і дае студэнтам магчымасць праходзіць навучанне дыстанцыйна з уласнага камп'ютэра праз адукацыйную сетку Акадэміі кіравання. Кожны студэнт атрымлівае камплект вучэбна-метадычных матэрыялаў, які ўключае канспекты лекцый па кожнай дысцыпліне, метадычныя матэрыялы, іх электронныя версіі, сістэмы тэсціравання, практыкумы і лабараторныя работы на CD-дысках.

Навучальныя планы інстытута заснаваны на выкарыстанні сусветнага вопыту і лепшых айчынных традыцый падрыхтоўкі спецыялістаў універсітэцкага ўзроўню і ўключаюць цыклы гуманітарных, прыродазнаўчых, матэматычных, кіраўніцкіх, прававых і эканамічных дысцыплін. Асаблівая ўвага ў падрыхтоўцы студэнтаў адводзіцца вывучэнню сучасных камп'ютэрных тэхналогій і замежных моў.

Заняткі праходзяць у двух навучальных карпусах: па вуліцы Маскоўскай, 17 (№ 1) і К. Маркса, 22 (№ 2). Акрамя таго, вну мае сучасную бібліятэку, камп'ютэрныя класы для самападрыхтоўкі, спецыялізаваныя вучэбна-метадычныя кабінеты.

У верасні 2000 года ў Акадэміі кіравання створаны Навукова-даследчы інстытут тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання. Сёння інстытут выконвае навуковую, іннавацыйную, інфармацыйна-аналітычную дзейнасць, а таксама праграмна-тэхнічнае суправаджэнне ўсіх узроўняў АІС «Рэзерв» (Аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы электроннага ўліку кіраўніцкіх кадраў і іх рэзерву), іннавацыйных праектаў і дыстанцыйнага навучання. У структуру інстытута ўваходзяць 4 цэнтры і навукова-даследчая лабараторыя студэнтаў. Прыкладныя даследаванні, якія праводзяцца навуковымі супрацоўнікамі інстытута, накіраваны на ўдасканальванне і развіццё сістэмы дзяржаўнага кіравання рэспублікі. Сярод вырашаемых праблем асаблівая ўвага надаецца пытанням фарміравання, развіцця і рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі, у тым ліку ўдасканальвання арганізацыі дзяржаўнай службы, сістэмы работы з кіраўніцкімі кадрамі ўсіх узроўняў кіравання, тэхналогій ідэалагічнай работы і палітычнай адукацыі.

Акадэмія кіравання актыўна супрацоўнічае з замежнымі і айчыннымі навуковымі і адукацыйнымі ўстановамі ў галіне падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кіраўніцкіх кадраў і спецыялістаў, што дазваляе ёй вывучаць і ўкараняць замежны вопыт у працэс адукацыі. У спісе партнёраў акадэміі значацца перадавыя вну Расіі, Украіны, Кітая, Казахстана, Балгарыі, Венесуэлы, Кубы, Літвы, Германіі, Кыргызстана, Узбекістана, Малдовы, Азербайджана, Сінгапура, Чэхіі, Арменіі, Польшчы, В'етнама. Зараз Акадэміяй кіравання падпісана 56 пагадненняў аб супрацоўніцтве. Рэгулярна праводзяцца сумесныя канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, ажыццяўляюцца навуковыя працы ў галіне дзяржаўнага кіравання.

© 2010-2016 Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь

e-mail: post@pac.by

Тэлефон: (+375 17) 229-51-11
Факс: (+375 17) 222-82-64