
Адукацыйны працэс у акадэміі накіраваны на рэалізацыю дзяржаўнай кадравай палітыкі ў галіне падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў у сферы кіравання.
У Акадэміі кіравання сфарміравана сістэма бесперапыннай адукацыі кіраўніцкіх кадраў, дзяржаўных служачых, іншых асоб на аснове спалучэння падрыхтоўкі, дадатковай адукацыі ў форме перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, самаадукацыі.
Падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі кіраўніцкіх кадраў у Акадэміі кіравання ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 275.
Адукацыйную дзейнасць ажыццяўляюць два навучальных інстытута, у склад якіх уваходзяць 6 факультэтаў і 20 кафедраў, 9 з якіх з'яўляюцца выпускаючымі.
Каардынатарам узаемадзеяння структурных падраздзяленняў Акадэміі кіравання ў мэтах забеспячэння высокай эфектыўнасці навучальнага працэсу, аптымальнага выкарыстання ўсіх відаў рэсурсаў, пашырэння магчымасцяў укаранення новых форм, метадаў і тэхналогій навучання з'яўляецца вучэбна-метадычнае ўпраўленне.
Падрыхтоўку на I і II ступенях вышэйшай адукацыі ажыццяўляе Інстытут кіраўніцкіх кадраў.
Падрыхтоўка на I ступені вышэйшай адукацыі ажыццяўляецца ў вочнай і завочнай формах па спецыяльнасцях «Дзяржаўнае кіраванне і права», «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка», «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі».
Падрыхтоўка на II ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) вядзецца па 7 спецыяльнасцях:
вочная форма:
завочная форма:
Акрамя падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй Інстытут кіраўніцкіх кадраў ажыццяўляе мэтанакіраваную прафарыентацыйную работу ў Мінску і рэгіёнах рэспублікі, арганізуе работу падрыхтоўчых курсаў на аснове існуючых і новых інавацыйных формах дауніверсітэцкай падрыхтоўкі, павышэння агульнаадукацыйнага ўзроўню і асабовага развіцця.
Перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кіраўніцкіх кадраў і спецыялістаў на ўзроўні вышэйшай адукацыі ажыццяўляе Інстытут дзяржаўнай службы. Перападрыхтоўка кіруючых работнікаў, пасады якіх уключаны ў кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы, іх рэзерву, а таксама асоб, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв, сфармаваны рэспубліканскімі і мясцовымі дзяржаўнымі органамі, кіраўніцкіх кадраў і спецыялістаў, якія знаходзяцца ў рэзерве абласных, гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў у гарадах, рэспубліканскіх дзяржаўных органаў, кіраўніцкіх кадраў іншых дзяржаўных арганізацый, спецыялістаў народнай гаспадаркі, якія маюць вышэйшую адукацыю ў рамках дзяржаўнага заказу ажыццяўляецца па 7 спецыяльнасцях:
завочная форма навучання:
Перападрыхтоўка на платнай аснове ажыццяўляецца па 6 спецыяльнасцях:
Для забеспячэння бесперапыннага павышэння прафесійнага ўзроўню кіраўніцкіх кадраў прадугледжваецца павышэнне іх кваліфікацыі. У Акадэміі кіравання павышэнне кваліфікацыі арганізавана больш чым для 35 катэгорый кіраўнікоў і спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.
Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу ў Акадэміі кіравання з'яўляецца навучальныя заняткі. Асноўнымі відамі вучэбных заняткаў з'яўляюцца лекцыі, практычныя заняткі, семінары, дзелавыя гульні, ролевыя трэнінгі, тэматычныя дыскусіі, выязныя практычныя заняткі і г.д. Бягучая і выніковая атэстацыя навучэнцаў праводзіцца ў форме тэсціравання, заліку, экзамену, дзяржаўнага экзамену, абароны дыпломнай і выпускной работ, магістарскай дысертацыі і іншых формах кантролю.
Забеспячэнне высокага ўзроўня падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі ажыццяўляецца ў Акадэміі кіравання шляхам бесперапыннага ўдасканалення зместу, умоў і сродкаў навучання.
Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь
e-mail: post@pacademy.edu.by
Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64